Ніва № 01 (2903), 1 cтудзеня 2012 г.

Паштоўка палітвязню

Віктар САЗОНАЎ

Здавалася б, што ўжо можа быць прасцей, чым адправіць каму-небудзь паштоўку з віншаваннямі і пажаданнямі, асабліва калі ёсць такая нагода. Аказваецца, у нас і гэта не так проста як здаецца, хоць нагода ёсць вялікая. Набліжаюцца калядныя і навагоднія святы. Людзі мітусяцца, каб знайсці падарункі родным, блізкім ды знаёмым. Шукаюць патрэбнае. А больш напружваюць мазгі над тым, які гэта мусіць быць падарунак. Цешацца, калі ведаюць чым парадаваць блізкага чалавека. Бо галоўнае ў гэтай справе менавіта ведаць што прынясе чалавеку прыемнасць.

А вось тым, хто асуджаны і адбывае пакаранне, асабліва нічога і не прыдумаеш. Нельга нічога. У астрогах на Беларусі ўсё жорстка рэгламентавана колькі і каму можна перадаць перадачаў, і што ў тых перадачах можа быць. Таму, калі выбіраеш падарунак зняволенаму, усю перадсвяточную рэкламу можна і не глядзець. Нельга падарыць у вязніцу, прыкладам, мабільны тэлефон, хоць ён там вельмі патрэбны. Традыцыйная навагодняя бутэлька шампанскага таксама не была б лішняй.

Застаецца толькі паштоўка. Яе, нібыта, яшчэ можна пасылаць. Падарунак невялікі, але таму, хто знаходзіцца ў цяжкіх умовах зняволення, сэрца парадаваць можа. І чалавеку за кратамі стане крыху лягчэй, ды і самому стане прыемна, што ў тваёй душы яшчэ цепліцца хрысціянская і ўвогуле звычайная чалавечая патрэба парадаваць іншага. Асабліва ў адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў.

Застаецца толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF