Ніва № 52 (2902), 25 cнежня 2011 г.

Дэбют — чатырнаццаты раз

Міра ЛУКША

Завяршыўся XIV выпуск Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы „Дэбют”, арганізаванага „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. Урачыстае заканчэнне конкурсу, які працягваўся ад мая 2011 года, адбылося 17 снежня. Прыняло ў ім удзел 39 аўтараў, прыслаўшых для ацэнкі свае творы ў 41 падборку тэкстаў, у дзвюх узроставых катэгорыях: у І групе — вучні пачатковых школ і гімназій (13 падборак), і ў ІІ групе — вучні сярэдніх школ і дарослыя (28 падборак).

Сярод аўтараў дасланых прац дэбютавалі 24 асобы: з першай групы — 12, і з ІІ групы — 12. Найменшыя аўтары — вучаніца трэцяга класа ПШ у Нараўцы Вікторыя Патонец дэбютавала летась, а пераможца ў І катэгорыі Аляксандра Яроцкая, вучаніца IV класа ПШ у Гарадку — дэбютантка. Гонар Гарадоцкай гміны ў літаратуры сёлета падтрымалі таксама сеніёры — паэты Анатоль Парэмбскі і Ян Федзюкевіч. Затое першынство трымала Нараўчанская гміна: 12 падборак малышоў было якраз з нараўчанскай школы, але з тае гміны і пераможцы — ІІ месца ў паэзіі семяновец Павел Марыюш Бірыцкі, сёлетні выпускнік гайнаўскага белліцэя (дэбютант), ужо студэнт лясніцтва Беластоцкай палітэхнікі, ды ІІ месца ў прозе — нараўчанка Аляксандра Бяляўская, цяпер студэнтка V курса гебраістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. З меншых дэбютантаў ІІІ месца ў першай групе здабыла Эва Саковіч са Старога Ляўкова ды вылучана Наталля Марчук з Нараўкі. Паявіліся аўтары з Баб’яй-Гары, Тарнопаля, Новай Лукі, Семяноўкі, Пасек, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF