Ніва № 52 (2902), 25 cнежня 2011 г.

Паездка па Гродзеншчыне

Віктар БУРА

Перад падарожжам у Беларусь спевакі з калектываў „Цаглінкі” са Старога Ляўкова і „Устроне” са Скернявіцаў звярнуліся да мяне з пытаннем ці ўдалай будзе паездка па Гродзеншчыне. Я адрэагаваў станоўча: „Усё будзе добра, не хвалюйцеся!”.

На граніцы 25 лістапада пагранічнікі і мытнікі аформілі нас хутка, можна сказаць „пад казырок”, ды пажадалі прыемнай пабыўкі. Ранішняе Гродна сустрэла нас пераменным, то пахмурным, то сонечным надвор’ем. Пасля закватаравання ў двух студэнцкіх інтэрнатах узялі нас пад апякунскія крылы гродзенскія культработнікі і ў першую чаргу завялі нас у рэстаран на сняданак. Пасля, па графіку, паехалі мы ў аграгарадок Адэльск, дзе пазнаёміліся з архітэктурай мястэчка, наведалі Вазнясенскі касцёл. Ксёндз Юзэф Макарчык (ураджэнец нашых Лявонавіч, што каля Ялоўкі) дэталёва распавёў нам аб гісторыі касцёла, аб жыхарах Адэльска, аб узорным сужыцці мясцовых католікаў і праваслаўных. Святар быў вельмі рады сустрэчы з намі, распытваў пра знаёмых яму людзей з былых затопленых вёсак Міхалоўскай гміны. Потым падаліся мы ў Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў „Пагранічны”, пабачылі сховішча для агародніны, пачаставаліся смакавітымі пладамі. Чарговымі аб’ектамі на шляху нашай пазнавальнай вандроўкі былі Вучэбна-педагагічны комплекс яслі — сад — сярэдняя школа ды Цэнтр культуры і народнай творчасці. У апошнім адбылася прэзентацыя драўляных музычных інструментаў, якія выконвае майстар Мар’ян Скраблевіч. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF