Ніва № 52 (2902), 25 cнежня 2011 г.

Не меў наўме голых баб

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ілюстратарам сёлетняга святочнага календара ў „Ніве”, апрацаванага ў стылі макатак сустраканых яшчэ дасюль у беларускіх кухнях, галоўным чынам вясковых хат, з’яўляецца народжаны ў Бельску-Падляшскім мастак Міраслаў Здрайкоўскі. І гэта ён быў госцем апошняй сёлетняй сустрэчы дыскусійнага клуба Аб’яднання бацькоў дзяцей і моладзі вывучаючых беларускую мову „АБ-БА” (госць з’яўляецца аўтарам лагатыпа гэтага згуртавання), якая амаль тыдзень да каталіцкіх Каляд адбылася ў Пачатковай школы н-р 4 у Беластоку.

Мастак (1972 г. нар.) у апошні час паказваў свае працы ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы на экспазіцыі пад неадназначна гучаўшым загалоўкам „Вера”. Быў ён студэнтам факультэта праектавання выстаў і рэкламы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску. З’яўляецца таксама выпускніком пасляліцэйскай іканапіснай студыі ў Бельску-Падляшскім. Як прыгадаў тэлевізійны дакументаліст Мікола Ваўранюк, які звычайна вядзе сустрэчы дыскусійнага клуба аб’яднання „АБ-БА”, ужо ў бельскім белліцэі Міраслаў Здрайкоўскі выяўляў не толькі мастацкі, але і тэатральны талент :

— Малюе і рысуе ад сэрца матывы з дзяцінства, але і тыя, якія пазней паяўляліся ў яго жыцці.

Сам мастак, які цяпер пражывае ў Беластоку, адзначаў:

— Я быў бы найбольш шчаслівым чалавекам, калі б не мусіў за хлебам ці працай выязджаць з Беласточчыны, дзе вырас.

Паўжартам:

— Часта шкадую, што я не музыка, не спяваю, не іграю, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF