Ніва № 52 (2902), 25 cнежня 2011 г.

Белы конь і нелегальныя папяроскі (8)

Ганна КАНДРАЦЮК

Няма больш знішчальнай сілы для краіны як надуманая прапаганда пра зладзейства, карупцыю, пакражу дзяржаўнай маёмасці. У цэлым не ідзе пра факты: хто, дзе, калі і колькі ўкраў. Той найважнейшы момант, значыць суд і яго вынікі, звычайна і тактычна не асвятляюцца. Самай істотнай справай тут даказаць народу яго змарнаваныя магчымасці, патраты, выкліканыя той жа карупцыяй і зладзействам. Каб бедны чалавек слухаў і ведаў, хто вінаваты...

У постсавецкіх краінах, дзе памяць бяды фізічна жывая, багаты заўсёды вінаваты. 11 кастрычніка г.г., у дзень, калі судзілі за дзяржаўныя патраты прынцэсу „Аранжавай рэвалюцыі” Юлію Цімашэнку, на вуліцы Луцка панавала звычайная мітусня і заклапочанасць штодзённымі справамі. Ніхто ўголас не гаварыў пра абарону ідэалаў, якія несла і ажыццяўляла прэм’ер-міністр. Пратэсты ў Кіеве, якія паказалі па ўкраінскім тэлебачанні, замест натхняць верай у выйгрыш, будавалі ўпэўненасць у слушнасць прысуду. Дэманстрантаў паказвалі як звячайны, прагны разбою вэрхал. Разам перадаваўся і той адвечны славянскі недавер усім і ўсяму: калі судзяць, значыць, у нечым вінаватая!

* * *

Спачатку мы ішлі цёмнай асфальтаванай дарогай, асветленай адным месяцам і зоркамі. Дзесьці ад нябачных двароў даносіўся брэх сабак. Мы дзякавалі нябесным сілам за згублены, ягадзінскі хвост, сілу ў нагах ды ў грудзях. Пасля ўжо на галоўнай шашы Ковель — Люблін, паспрабавалі злавіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF