Ніва № 52 (2902), 25 cнежня 2011 г.

Гаворым, толькі ціха

Уршула ШУБЗДА

Па дарозе з Беластока ў Кузніцу, пяць кіламетраў перад Саколкай, знаходзіцца незвычайнае месца, стваральнікам якога з’яўляецца яшчэ больш незвычайны чалавек. У невялікай вёсцы Янаўшчына адзін з яе жыхароў, Ян Анцыпа, заснаваў „Рэгіянальную ізбу”. Можна тут убачыць не толькі матэрыяльную частку спадчыны сялянскага несельніцтва Сакольшчыны, але і задумацца над уласнай тоеснасцю.

Калі Ян Анцыпа пачынаў рамантаваць святліцу, якой ужо многа гадоў ніхто не карыстаўся, жыхары Янаўшчыны круцілі галовамі, здзіўленыя яго пастановай. Нават калі ўдалося дастаць ад гміны бляху на дах, які працякаў, ніхто не схацеў прыйсці яму з дапамогай. Рамантаваў яго амаль паўгода.

Ян Анцыпа: — Цяпер дах ужо так не працякае, але ён не да канца добры, таму што я не ўмею гэтага зрабіць.

Святліца пераходзіла розныя змены. Спачатку ў адным пакоі сабраныя былі экспанаты, а ў другім стаяў більярдны стол. Кожны мог прыйсці і пагуляць.

Не доўга так выглядала, таму што людзі ў цяперашні час маюць камп’ютары і тэлевізары. Святліца не магла выконваць такой ролі, як даўней, таму што яна была б непрывабнай для жыхароў вёскі.

Усё пачалося ад выстаўкі ў школе. Дзеці прынеслі даўнія прылады, якімі сёння ўжо людзі не карыстаюцца.

Калі я ўбачыў гэтыя прадметы, падумаў, што так многа іх яшчэ ў нас на вёсках. Жаль проста гэтага ўсяго, каб так загінула.

З гэтай пары (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF