Ніва № 52 (2902), 25 cнежня 2011 г.

Дзеткі цікавыя беларускасці

Аляксей МАРОЗ

У Садку н-р 1, што знаходзіцца па вуліцы Ягайлы ў Гайнаўцы, з 2003 года арганізуюцца дадатковыя заняткі, у час якіх дзеткі знаёмяцца з традыцыямі і культурай сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. На спатканні з дашкольнікамі запрашаюцца людзі, якія ведаюць даўнія прафесіі і хатнія заняткі, з якімі большасць дзетак ужо не сутыкаецца нават у сваіх бабуль у вёсках. Дашкольнікі вучацца беларускім песням, даўнім дзіцячым гульням, танцам, прымаўкам і прыказкам на мове сваіх бацькоў, выступаюць перад публікай. Дзеткі прымаюць удзел у конкурсах і аглядах, дзе прэзентуюць беларускія песні, калядкі і вершыкі. Дадатковыя заняткі пачаліся з супрацоўніцтва гайнаўскага прадшколля з Садком н-р 14 у Беластоку і сталі вынікам рэалізаванага восем гадоў таму з дапамогай бацькоў і настаўніцкага калектыву праекта „У бок тоеснасці. Крок першы — прадшколле” пры дапамозе гранта ад Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. Пасля штогод у Садку н-р 1 ладзіліся дадатковыя заняткі з ухілам на традыцыю і беларускую культуру, з выкарыстаннем уласных сродкаў і з актыўнай дапамогай бацькоў. Ініцыятарамі і галоўнымі арганізатарамі заняткаў сталі настаўніцы Міраслава Ніканчук і Ала Супрун. У першай палове гэтага года ў згаданым прадшколлі рэалізаваліся больш разнародныя заняткі ў рамках праекта „Дашкольнік з традыцыяй”, да якога прыступіў таксама Садок н-р 5 у Гайнаўцы.

— У рамках дадатковых заняткаў нашы дзеткі знаёмяцца з культурай і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF