Ніва № 52 (2902), 25 cнежня 2011 г.

Перагнуцца і выпнуцца

Міраслаў ГРЫКА

Перагін выклікае выпяцце — гэтае правіла павінны ведаць усе палітыкі. Аказваецца, аднак, што не ўсе. Ёсць, вось, такія, што безупынна перагінаюць, не зважаючы на тое, што істотная частка электарата выпінаецца на іх азадкам штораз больш. Сумнае гэта. Ды што там! Суцешыла мяне вестка, што прэзідэнт РП, дзень да гадавіны ваеннага становішча, паставіў у акне Бельведэра сімвалічную свечку дзеля ахвяр ваеннага становішча, і даклейваючы да гэтага салідарызм з беларускім народам, таксама дзеля ахвяр лукашэнкаўскага рэжыму. Важны гэты жэст. Сімвалічны жэст. Толькі што сімвалаў у польска-беларускіх стасунках ужо хіба зашмат. Папраўдзе не ведаем, што адбываецца за кулісамі вялікай палітыкі, ды бачым, што адбываецца на сцэне. Мітусяцца па ёй нейкія і перасоўваюць дэкарацыю. Каб толькі гэта не было зместам спектакля!

Вось і няхоцькі выклікаў я тэму ваеннага становішча. Штогод тое самае, адсвяткоўваюць і адсвяткоўваюць... Дарэчы, гэта добра, што тое самае, бо не дай Божа, каб гісторыя кіравалася вернападдана за празмерна пабуджанай уладай. А бывала так. У 1954 годзе савецкі падпісчык Энцыкалапедыі атрымаў па пошце новую старонку з парадай, каб вырваць з адпаведнага тома лісток з біяграфіяй Берыі і пакласці туды тую прысланую дарам з больш слушным зместам. Мусіла гэта быць вельмі ўтамляльнае. На жаль, у кожным грамадскім ладзе, які б ён не быў, наступае момант вычарпання. Можа быць яно ідэалагічнай натуры, а можа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF