Ніва № 52 (2902), 25 cнежня 2011 г.

Ад 19 да 19

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пішучы гэты артыкул якраз пад 19 снежня — гадавіну падзей у сталіцы Беларусі, само сабой прыходзіш да падсумавання гэтага няпростага каляндарнага адрэзка. Кожны пражыты год прыносіць нам новыя страты і расчараванні, хваробы і выпрабаванні, спакусы і выклікі. У старым тэлефонным нататніку ўсё болей з’яўляецца прозвішчаў у рамачках тых, хто адышоў у лепшы свет, а ў мабільных тэлефонах нумароў тых, хто ўжо ці пакуль недасяжны — адны ў турме, іншыя за мяжой. 19 снежня 2010 года стала тым паваротным пунктам адліку, пасля якога ўсе палітычныя, грамадскія, сацыяльныя працэсы пайшлі куды хутчэй і выразней. Год быў надзвычай цяжкі для ўсіх насельнікаў Беларусі, а для некаторых нават трагічны. Выбух у мінскім метро прынёс смерць больш дзесятка чалавек, многія іншыя былі скалечаны, у беларускія сем’і прыйшла бяда такога кшталту, якога раней у краіне не было. Зараз адны вельмі хочуць хутчэй забіць яшчэ двух чалавек, выканаўцаў тэрарыстычнага акту, віна якіх да канца не ясная і не даказаная. Іншыя іх бароняць — з прычыны, што забіваць людзей нельга і з той мэтай, каб даведацца ўсю праўду. За кратамі ў турмах, у нялюдскіх умовах, якія пасутнасці ёсць катаваннямі, дагэтуль знаходзяцца зняволеныя пасля 19 снежня, з’яўляюцца іншыя палітвязні.

Год прывёў да краху некаторых таталітарных рэжымаў, пераважна ў арабскім свеце. Іншыя дыктатуры таксама пахіснуліся, далі трэшчыну, але працягваюць усімі спосабамі ўтрымліваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF