Ніва № 51 (2901), 18 cнежня 2011 г.

Трасцянка: Гісторыі нявыказаныя ўголас

Ганна КАНДРАЦЮК

Дзе б не ставілі слоўна-музычны мантаж „Ой, даўно-даўно”, ці гэта на Сакольшчыне, ці на Сямятыччыне, заўсёды ў памяці ажывае вёска Трасцянка. І асоба Анны Стахвюк, народнай спявачкі, адоранай лірычным, чыстым голасам. Ад аднае яе песні-рагулькі пайшоў загаловак спектакля, музычны лейтматыў і цэлы рытм пастаноўкі. І вось трэба было здарыцца, каб дваццаты ўжо паказ спектакля прайшоў у Трасцянцы. У дзень, калі ў сяле, разам з гміннымі ўладамі і працаўнікамі культурных устаноў, асвячалі адрамантаваную святліцу (20 лістапада г.г.). Анна Стахвюк не дачакалася свята, памерла ў пачатку лістапада.

— Калі я атрымаў э-мейл з запрашэннем на спектакль „Ой, даўно-даўно”, — кажа Віктар Стахвюк, сын пакойнай спявачкі, літаратар, мастак і беларускі дзеяч — то дзесьці ў душы скранулася чулая струна. Гэта было вельмі асабістае, балючае. Сёння, аўтэнтычна па-чалавечы, я ўзрушаны. Бо тое, што паказала беластоцкая моладзь, было для мяне вельмі прыемным, жаданым досведам. Я глядзеў з вялікім гонарам на дзетак, якія жывуць у Беластоку і ўмеюць захаваць сваю мову, традыцыю. Гэта абнадзейвае, што мы можам яшчэ захаваць ядро свайго этнасу. Бо як этнас — мы ўжо адыходзім. Аднак ядро застанецца і яно будзе яшчэ на многа-многа пакаленняў. Я ў гэта глыбока веру. Не можа быць так, каб такі добразычлівы, ціхі народ як падляшы цалкам прапаў. Мы ж існуем на гэтай зямлі тысячы гадоў. І чаму, раптам, цягам аднаго стагоддзя, мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF