Ніва № 51 (2901), 18 cнежня 2011 г.

2011 год

Васіль САКОЎСКІ

Ізноў канчаецца год — дзве тысячы адзінанаццаты. Ізноў пара азірнуцца назад — і яшчэ раз прыглянуцца цвярозымі вачыма на пройдзеныя дні і месяцы яго і задумацца: якім жа быў ён для мяне і нашай краіны, а таксама для суседніх нам народаў, для параўнання.

Дзве тысячы адзінаццаты год распачаўся прыгожай халоднай і свежай пагодай, але ад праваслаўнага Ражджаства тэмпература раптоўна стала плюсавай, надвор’е дажджлівым, сырым, гнілым, спрыяльяным для розных хворасцяў, а потым белы снег стаў сплываць вадой і балотам. І толькі на пачатку апошняга студзеньскага тыдня зноў пахаладнела, і зноў пачало падсыпаць снегу. І так ужо да канца зімы: то цяплела, то зноў марозіла. Была, адным словам, даволі тыповай тутэйшай нашай зімой. З вясной было горш. Яна сёлета спазнілася і была ў асноўным халоднай, ветранай, сырой. Ды і ўвогуле нейк няўтульна пачало рабіцца на нашай планеце — часцей і магутней пачалі бунтавацца прырода і людзі. У Японіі, напрыклад, наступілі магутнае землетрасенне, цунамі і сур’ёзная аварыя на атамнай электрастанцыі. Гэтыя тры катаклізмы страшэнна напужалі не толькі японцаў, але ўсіх нас. Землетрасенні і смерчы наведалі і іншыя краіны, нават тыя, у якіх раней яны не адбываліся. А ў азіяцкіх і афрыканскіх краінах пачаліся масавыя забастоўкі, бунты, збройныя канфлікты. Яны і дасюль там бушуюць.

Лета ж, канешне, не распешчвала нас. Спачатку было вельмі суха, а потым замокра. Сапраўдных прыгожых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF