Ніва № 51 (2901), 18 cнежня 2011 г.

Неба Максіма Багдановіча

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

2011 год у Беларусі абвешчаны годам Максіма Багдановіча. 9 снежня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння гэтага наймаладога нашаніўскага класіка, дзякуючы якому не на адно дзесяцігоддзе, а відавочна, назаўжды, быў прадвызначаны шлях нашай айчыннай літаратуры — да скарбаў сусветнай культуры, да высокай Красы.

Максіма Багдановіча невыпадкова называюць госцем высокага Неба, пасланцом з тых вышыняў, адкуль на зямлю прыходзяць геніі.

Прыгледзімся да герба Мякотаў, нашчадкам якога быў паэт. Курч — гэтая назва, як падае Зміцер Яцкевіч, даследчык радаводу Максіма Багдановіча, паходзіць ад прозвішча праўнука князя Гедыміна, Канстанціна Курча. Уяўляе сабою чырвоную тарчу, „на якой выява адмысловай срэбнай фігуры кшталту лацінскай літары ігрэк на падмурку з узнятымі бакамі, перакрыжаваная пасярэдзіне, з правага боку — шасціканцовая залатая зорка, з левага — залаты маладзік”. Зорка і месяц — скразныя вобразы паэзіі класіка. Зорка і месяц раздзеленыя суцэльнай лініяй, якая не перарываецца, якую не перайсці. Хіба тут не зашыфравана ягоная знакамітая „Зорка Венера”. Кожную ночку на зорку дзівіцца// буду ў далёкім краю — хіба не сімвалічна, што менавіта радкі з гэтага верша напісаны на ягонай магіле ў далёкай Ялце? Гэта ён быў адзінокім месяцам, што марыў пра сваю недасяжную зорку.

Загадку імя паэта разгадаў гарадзенскі творца Юрась Пацюпа. Ягонае эсэ „Імя” з нізкі „На вольную тэму” пачынаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF