Ніва № 51 (2901), 18 cнежня 2011 г.

Белы конь і нелегальныя папяроскі (7)

Ганна КАНДРАЦЮК

Сем гадоў назад, якраз пасля Аранжавай рэвалюцыі, я напісала пра настрой краіны. Маё тадышняе падарожжа з Д. пачалося 6 лютага 2005 года, у дзень, калі дэпутаты Вярхоўнай Рады зацвердзілі Юлію Цімашэнку на пост прэм’ер-міністра Украіны. Радасць і смак перамогі неўтаймавана зіхацелі з вачэй і вуснаў жыхароў сталіцы ды правінцыі.

У прыкардонным Ягадзіне, куды, як і зараз, мы дабраліся начным цягніком з Ковеля, панавала тады эйфарыя. Усе гаварылі пра палітыку і жаданыя перамены, асуджалі віноўнікаў ранейшай сітуацыі. Вось маленькі фрагмент запісаў той атмасферы: У шэсць гадзін раніцы (па польскім часе — пяць гадзін) на вакзале ў Ягадзіне тоўпілася хмара народу. Тое, што на двары быў блізка 20-градусны мароз, тут не мела асаблівага значэння. Поўным махам працаваў прывакзальны кафэ-бар. За сталом дзядзькі папівалі халоднае піўцо і чаравалі нас шырокімі ўсмешкамі. Адзін з іх надзеў на галаву шапку танкіста. Што і раз хтось урываўся ў бар і з ходу перакульваў шклянку гарэлкі. За барам увіхаліся ў лісіных шапках задаволеныя жыццём афіцыянткі. Калі мы назвалі Польшчу, у бары бухнула хваля добрасуседскай любові:

— Кваснеўскі е добры хлопець, — усклікнуў, быццам навагодні тост, дзядзька ў шапцы танкіста. — Каб не ён, то ўкраінцы яшчэ сто гадоў Маскву ў д... цалавалі б!

Паводле ягадзінскага палітолага, прэзідэнт Кваснеўскі не прыехаў у Кіеў з пустымі рукамі, толькі з мяшком (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF