Ніва № 51 (2901), 18 cнежня 2011 г.

З „Рухам зямлі”

Анна ПЯТРОЎСКАЯ

Юр’я, конікі, гагатуха ці хаджэнне з Кустай. Абрады, прысвечаныя асобным святам народнага календара ў рамках праекта „Рух зямлі” ўзнаўлялі фальклорныя групы з Берасцейшчыны ды госці з Польшчы. Спявалі песні продкаў, прэзентавалі касцюмы сваіх рэгіёнаў, а самае галоўнае, паказвалі абрадавае кола беларусаў.

— Праект „Рух зямлі” мы пачалі два гады таму, — гаворыць Ларыса Быцко, загадчык аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Мы прыкмецілі, што нашыя людзі далёка адышлі ад традыцыі і фальклорам зусім не цікавяцца. На вёсках ёсць яшчэ носьбіты традыцыйнай культуры, але ў гарадах, на жаль, традыцыя занікае. Таму мы і вырашылі мэтанакіравана праводзіць этнаграфічныя канцэрты, — дадае.

На працягу двух гадоў прыхільнікі народнай спадчыны маглі пабачыць адзінаццаць этнаграфічных канцэртаў. Праект „Рух зямлі” завяршалі ўрыўкі з найбольш цікавых і яркіх абрадаў, прадстаўленых за два гады.

Да горада над Бугам ужо другі раз прыехаў калектыў „Жэмэрва” са Студзіводаў.

— Мы два гады таму паказвалі абрад падляшска-палескага вяселля, — гаворыць Анна Фіёнік. — Сёлета выступаем на завяршэнні праекта таксама з вяселлем. Разам з намі абрад вяселля паказваюць сёстры Лук’яновіч з Драгічыншчыны ды народны фальклорна-этнаграфічны калектыў „Чабатухі” з вёскі Сташаны. Сёстры Лук’яновіч паказваюць як упрыгожваецца каравай, а калектыў „Чабатухі” скача на лавах. Сваім спевам упрыгожваюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF