Ніва № 51 (2901), 18 cнежня 2011 г.

Нарва. Двух філосафаў на сцэне

Міра ЛУКША

Нарваўская бібліятэка запрашае сваіх чытачоў на пісьменніцкія вечарыны з аўтарамі кніг, якія маюцца ў яе зборах. Бывае, што гэта аўтары чытаніны вельмі папулярнай у чытачоў, як Мануэля Каліцкая, — у большасці яны з Польшчы, але ахвотна бачацца тут і тутэйшыя аўтары. 29 лістапада на паэтычна-музычную вечарыну запрасілі сюды двух аўтараў — Міраслава Грыку з Рыбакоў, аўтара кнігі „Апавяданні з над Нарвы” і Казіміра Кандрата, барда і аўтара кнігі лірыкі „Цень Вайдэлота”. Абодва яны па адукацыі філосафы (М. Грыка кончыў філасофію ў Каталіцкім люблінскім універсітэце), а прафесар Кандрат (родам з Любліна) выкладае ў Беластоцкім універсітэце і з’яўляецца аўтарам кніг па філасофіі эканомікі і палітыкі.

— Вельмі цяжка гаварыць пра сябе, — прызнаўся Міраслаў Грыка (1959 г. нар.). — Я, вось, мужчына, жыву ў Рыбаках, у доме маёй бабулі, якая яго на мяне перапісала. Не ўяўляю сабе лепшага месца, чым гэтая больш за стогадовая хата, чым гэтая вёска, гэтае асяроддзе, дзе магу пісаць. Я ўжо беластачанін. Гэта мой бацька нарадзіўся ў Рыбаках. І я вярнуўся туды. Я неяк падсвядома рэалізаваў гэты шлях вяртання. Плыве ўва мне кроў пяці народаў. І я тут у сябе. Вясной прылятуць пералётныя птахі, закурлыкаюць журавы, раскрычацца ў чаратах... Калісь я быў на сустрэчы з чытачамі, якія маёй кніжкі яшчэ не чыталі. Спадзяваліся, што сустрэча будзе з нейкім бывалым чалавекам, які аб’ехаў увесь свет і цяпер гэты падарожнік піша пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF