Ніва № 51 (2901), 18 cнежня 2011 г.

Хопіць!

Міраслаў ГРЫКА

У рэсурсах лацінскага слоўніка ёсць важкае, хоць прысаромліваючае кожнага прыстойнага чалавека слова contaminatio — апаганенне. Апаганіць можна больш ці менш свядома словамі, дзеяннем, але і дурнотай і невуцтвам. Некалькі дзён таму яшчэ раз апаганілі скіт пад Адрынкамі. Хто і чаму гэта зрабіў — невядома. Яшчэ невядома! Затое вядома, што пакуль паліцыя не вылушчыць злачынцаў як тых гнід з закуткаў нашага грамадства, змоўных тэорый на гэтую тэму складзецца нямала. Дарэчы, зарысавалася іх ужо некалькі, вельмі цікавых. Адну з іх, «іншапланецянскую», пачуў я на ўласныя вушы. У Нарве. Пад крамай. І няважна пад якой. Усе нарваўскія крамы маюць свой асобны фан-клуб, што каменціруе на свежым паветры і кожны на свой спосаб лакальныя і нават сусветныя падзеі. Падставай гэтай тэорыі з’яўляецца паняцце чакры. Чакра, паводле прыхільнікаў геамантыі, як і аматараў фен-шуй ці індускай васту відвы, якія вераць у існаванне месцаў «пазітыўнай энергіі», што прыслужваюцца чалавечаму здароўю, шчасцю і гарманічнаму суіснаванню з Натурай, — гэта якраз такое месца моцы. Падобна, ёсць чакры больш ці менш магутныя. Кажуць, што пагорак, на якім узняты кракаўскі Вавель, гэта адна з наймагутных зямных чакр. Таксама Грабарка, як і чанстахоўская Ясная гара. У развінутай тэорыі чакраў мяркуецца, што такіх чакраў шмат, хоць неабавязкова аднолькава магутных. Штосьці ў гэтым ёсць. Хопіць паглядзець на карце на размяшчэнне старых царковак ці касцёлаў. Не ставіліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF