Ніва № 51 (2901), 18 cнежня 2011 г.

Дваццаць згубленых гадоў

Віктар САЗОНАЎ

Шматтысячныя дэманстрацыі ў Расіі з патрабаваннямі адмяніць вынікі выбараў і выпусціць палітзняволеных сталі нечаканасцю не толькі для кіраўніцтва Расіі, якое дапамагала душыць такія пратэсты грамадства ў суседніх з ёй, былых савецкіх рэспубліках, але таксама і для ўлад гэтых рэспублік, якія існуюць, дзякуючы падтрымцы ўсё той жа Расіі. Здавалася, што дзе-дзе, а ў Расіі шырокаму грамадству няма аніякай справы да палітвязняў. Толькі вось такая думка аказалася памылковай.

Некаторыя зараз у інтэрнэце бачаць прычыну такога выбуху. Нельга сцвярджаць, што інтэрнэт аніяк не паспрыяў гэтаму. Але інтэрнэт у гэтай сітуацыі толькі сродак камунікацыі. А патрабаванні вызваліць палітвязняў узнікаюць у грамадстве толькі тады, калі людзі пачынаюць і сябе адчуваць таксама палітвязнямі.

І гэты час, калі постсавецкае грамадства на большасці тэрыторыі былога СССР зноў пачало адчуваць сябе ў ГУЛАгу, „нечакана” падкраўся. Прайшло ажно дваццаць год з тае пары, калі людзі адчулі смак свабоды. А гэта акурат той цыкл часу, калі грамадства пачынае асэнсоўваць пройдзены шлях і аналізаваць яго наступствы.

Дваццаць год таму, 8 снежня 1991 года, у Белавежскай пушчы, на беларускай зямлі, была падпісана гістарычная Белавежская дамова, якая паклала канец існаванню СССР. Лідары Расеі, Украіны і Беларусі — Барыс Ельцын, Леанід Краўчук і Станіслаў Шушкевіч зацвердзілі дакумент аб распадзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF