Ніва № 51 (2901), 18 cнежня 2011 г.

Курапаты — Галгофа Беларусі

Аляксей МАРОЗ

— Ёсць месцы на зямлі, пра якія трэба памятаць. Такім месцам з’яўляюцца Курапаты. Яны — Галгофа Беларусі. На гэтым маленькім кавалку нашай цудоўнай планеты гінулі тысячы людскіх існаванняў розных нацыянальнасцей — нібыта „ворагі народа”. Гэтае месца — трагічны сімвал згубы ўсіх гуманных памкненняў і пачуццяў людзей. Мае сімвалічныя працы былі створаны як супраціў усялякай тыраніі, у імя памяці звычайнага безабароннага чалавека, — напісаў вядомы гайнаўскі мастак Віктар Кабац у буклеце, прысвечаным яго аўтарскай выстаўцы „За гарызонтам”, адкрыццё якой адбылося 9 снежня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. У час мерапрыемства ўдакладніў ён, што ў Курапатах побач Мінска ў другой палове трыццатых гадоў мінулага стагоддзя адбываліся масавыя экзекуцыі тысяч беларусаў і людзей іншых нацыянальнасцей.

— У Курапатах адбыўся генацыд. Занігулі тысячы людзей і нават Катынь, гэтая маленькая мурашка, у параўнанні з тым, што сталася ў Курапатах. Палякі сумелі ўшанаваць памяць сваіх суродзічаў, якія ляжаць побач Катыня. А якія ж адносіны нас, беларусаў, да курапацкай трагедыі? Не толькі няма там ніякага помніка, пастаўленага ў знак пашаны для памардаваных стрэлам у галаву, але гэта месца прызабытае не толькі Лукашэнкам, — гаварыў Віктар Кабац. — У саснова-бярозавыя пралескі, што растуць над памардаванымі людзьмі, частка жыхароў Мінска прыязджае на адпачынак. Драўляныя крыжы, якія пастаянна ставяць у Курапатах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF