Ніва № 50 (2900), 11 cнежня 2011 г.

У Тыневічах асвяцілі старую школу

Ганна КАНДРАЦЮК

Анна Галавачык і Валянціна Ваўранюк заранёў прыехалі ў святліцу і адразу хацелі вяртацца дамоў. Пераблыталі яны гадзіны і цяпер сядзі тут без справы, сярод незнаёмых. Бо найперш з’явіліся працаўнікі гміны, госці з Беластока, журналісты.

— Трэба дахаты, — пачала адна.

— Ну, а як не здонжыш на час вярнуцца? — другая на тое.

— То і без мяне абыдзецца, — адказала першая.

— І без мяне абыдзецца. А ж бацюшка гаварыў, каб усе прыйшлі. Цэлая парафія.

У час кароткай гутаркі аказалася, што ў жанчын сваё ўяўленне пра культурныя мерапрыемствы ў вёсцы: паспяваюць, паскачуць і ўсё.

Цяпер таксама больш за ўсё цікавілі іх новыя гардыны колеру бардо, якімі завесілі вокны. І цэлы будынак, якія якраз прайшоў еўрарамонт.

Вось сёння, 20 лістапада, сышліся ўсёй парафіяй разам з бацюшкам Андрэем асвяціць будынак, каб служыў і працвітаў многія гады і многая лета. Якая для Тыневіч карысць будзе?

— Карысць на кожным кроку. Абедні саракавыя, памінкі, абедні гадавыя...

— Ужо і з гарадоў прыязджаць сталі, гасціны тут ладзяць. І весялей з за гэтага стала. Нядаўна з Беластока блізнятак хрысцілі: Аню і Дзіяну. А тую Дзіяну то бацюшка Дар’яй ахрысціў, каб па-праваслаўнаму атрымалася...

Я спытала яшчэ пра забавы на парафіяльнае свята Лукаша, якімі ў мінулым славілася мясціна.

— А ну іх, з забавамі! — ускіпелі на гэтае слоўца цёткі, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF