Ніва № 50 (2900), 11 cнежня 2011 г.

„Камедыя” на Падляшшы

Лукаш ЛЕАНЮК

Гродзенскі абласны драматычны тэатр прыехаў з гастролямі на Падляшша. З п’есай „Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання” гродзенскі тэатр выступае ўжо дваццаты год. На Падляшшы акцёры з Беларусі паказалі гэты спектакль ужо другі раз. Сёлета аглядалі яго, між іншым, жыхары вёскі Дубіны. Акцёры ў час наведання Падляшша выступілі таксама ў Гайнаўскім белліцэі і ў Бельскім доме культуры. На канец п’есу паказалі беластоцкай публіцы. Прыезд тэатра магчымы быў дзякуючы намаганням Мікалая Бушкі і фонду „Царкоўная музыка”, а таксама дапамозе з боку Радыё Рацыя.

— Гэта п’еса беларускага аўтара Уладзіміра Рудава, — адзначыў намеснік дырэктара гродзенскага тэатра Аляксандр Габец. — У спектакля вельмі цікавая гісторыя, таму што калісьці мы ўжо яго перасталі іграць. Потым прайшоў нейкі час і пабачылі, што спектакль патрэбны ў рэпертуары. Людзі хацелі глядзець яго таму, што ён беларускамоўны і паказвае цяжкае жыццё беларускага народа ды суадносіны між блізкімі сабе людзьмі.

Селянін Дзёмка часта сварыўся са сваёй жонкай Маланкай і жыдам Давідам, якому вінен быў грошы за гарэлку. Ва ўлётцы, якую ўручыў мне Аляксандр Габец, можна было прачытаць: „Пакрыўдзіўся Селянін на самога Адама, прабацьку чалавецтва, за тое, што Адам награшыў, а за грэх яго павінны мучацца простыя людзі. І вось у адзін з такіх пакутных дзён з’явіўся да Селяніна сам Чорт”. Прыйшоў з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF