Ніва № 50 (2900), 11 cнежня 2011 г.

Пісаць можа кожны ў Гарадку

Міра ЛУКША

Ужо пяты раз прайшоў літаратурны конкурс „Пісаць кожны можа”. У цэнтры культуры ў Гарадку, што на Беласточчыне, журы адзначыла найлепшых мясцовых аўтараў. На ўрачыстым падвядзенні вынікаў конкурсу 25 лістапада прызнаны былі ўзнагароды за беларускамоўныя і польскамоўныя творы, у большасці за лірыку. Імпрэза традыцыйна пачынаецца вядомай песенькай Ежы Штура, спрытна пераробленай Янкам Грыцуком, пра дамарослага складальніка вершаў, свядомага свайго несумненнага таленту. Вядома, гэта жарт, бо ніхто з аматараў пяра ў Гарадку і ваколіцы не захварэў напыхлівай зорнай хваробай, а пішуць яны ад сэрца і да сэрца.

На думку дырэктара Гарадоцкага цэнтра культуры (Дома культуры імя Кастуся Каліноўскага) Юры Хмялеўскага, ініцыятыва конкурсу належыць самім аўтарам, сябрам літаратурнага згуртавання „Каласы”, а найперш Кастусю Казлоўскаму:

— Гарадоцкая зямля асаблівая тым, што тут жывуць незвычайныя людзі, таленты. Гэта мае свае карані яшчэ ў мінулым, таму што з Гарадоцкай зямлі выводзяцца знакамітыя паэты-нашаніўцы Сцяпан Пятэльскі — М. Арол з Гарадка і Янук Дарашкевіч — „Каршун” з Меляшкоў. І цяпер жыхары Гарадоцкай зямлі пішуць вершы, апавяданні. Гэта перш за ўсё самадзейнікі, але пішуць яны ад сэрца.

Ганаровым госцем урачыстасці была Тамара Болдак-Яноўская, родам з Гарадоцкай гміны — з Нарэйкаў, вядомая пісьменніца, жыхарка Ольштына. Летась яе кніга была вылучана на прэстыжную польскую ўзнагароду „Ніке” за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF