Ніва № 50 (2900), 11 cнежня 2011 г.

Непрафесіяналы паказалі высокі ўзровень

Аляксей МАРОЗ

Звычайна ў час конкурсаў і аглядаў гаворыцца, што з кожным чарговым выпускам узрастае мастацкі ўзровень прэзентаваных песень, дэкламацыі, тэатральных пастановак ці твораў мастацтва. Няйначай было і ў час падвядзення вынікаў ХVІІІ Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі і адкрыцця конкурснай экспазіцыі лепшых прац, якое адбылося 27 лістапада ў гарадской галерэі „Гайна” ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Аднак пра ўзровень сёлетняга конкурснага агляду, які ад пачатку ладзіць Гайнаўскі дом культуры, гаварылі не толькі прадстаўнікі конкурснай камісіі, арганізатары ці ўдзельнікі агляду, але і яго пастаянныя назіральнікі. Наведвальнікі конкурснай выстаўкі хацелі б таксама, каб мастакі часам адыходзілі ад традыцыйнага жанру і час ад часу паказалі нешта новае, незвычайнае. Можа і было б так, калі б мерапрыемства не мела конкурснага характару, у якога ёсць свае правы. Мастакі, у якіх сур’ёзны падыход да змагання за перамогу, прывозяць для ацэнкі свае лепшыя работы, а працы з зусім новымі формамі найчасцей паказваюць на няконкурсных выстаўках.

Адметнасцю сёлетняга конкурсу былі пастэлі Яцка Некраша, які першы раз прыняў удзел у аглядзе і перамог у катэгорыі рысунка, апярэджваючы нават шматкратнага пераможцу ў гэтай катэгорыі, сёлетняга лаўрэата другога месца Юрыя Жукоўскага (узнагароджаны за лясныя краявіды). Пастэлі Некраша выклікалі самыя розныя ацэнкі, ад захаплення яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF