Ніва № 50 (2900), 11 cнежня 2011 г.

Белы конь і нелегальныя папяроскі (6)

Ганна КАНДРАЦЮК

На гадзінніку выбіла поўнач. У пачакальні, стылізаванай пад панскі палац, прыаздобленай штучнымі пальмамі, усе крэслы былі заняты. Хто драмаў, хто вёў між сабой сцішаную гутарку, хто яшчэ ўзіраўся на дзверы з надзеяй, што з’явіцца знаёмы, сваяк, прыйдзе хто самавіты або дурны і развее нудоту ночы. Разам з дарослымі выседжвалі дзеці, падлеткі, старэчы. У кутку, ля ўвахода, дзяжурыў стомлены паліцыянт. Ён час ад часу падымаўся з месца, абыходзіў кругом пальму, пасля ішоў да прылаўка з ядой і напоямі, браў штосьці „на зуб” ды зноў вяртаўся на сваё месца. Не адрэагаваў, калі Д. сфатаграфавала мяне з ашчэранымі зубкамі пад пальмай.

Чыгуначны вакзал у Ковелі вядомы мне здаўна. У савецкі час горад выконваў ролю камунікацыйнага вузла. У наваколлі вакзалаў дзень і ноч бурліла жыццё, перамяшчалася еўропа і азія. Найбольш спакушаў элегантны рэстаран, дзе прапанавалі духмяны ўкраінскі боршч і гарэлку ў крыштальных графінах. Хоць больш уражвалі мясцовыя індывіды, якія самотна выседжвалі ля крыштальных графінаў і перапоўненым настальгіяй зрокам спазіралі на пасажыраў з далёкага і экзатычнага свету. Сярод іх былі „oнукі” Лесі Украінкі (народнай паэткі, родам ад Ковеля), „лепшыя сябры” Гарбачова, „асабісты лекар” Юшчанкі...

У гэтую ноч рэстаран не працаваў. Усюды пазяхала стомленасць, прыгнёт і падазронасць. Гэты настрой папхнуў нас у дзікі бок жыцця. Мы ўсю ноч таўкліся па чужых людзях і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF