Ніва № 50 (2900), 11 cнежня 2011 г.

Аўтобусныя манеўры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Век вучыся, а і так дурнем памрэш, — гаворыць народная мудрасць. Яе правільнасць спазнаў я ў чарговы раз, выбіраючыся ў падарожжа ў Мельнік. Здавалася б, што з цэнтра ваяводства ў гмінную мясцовасць, нават крайнюю, павінен быць нейкі дзённы доступ з дапамогай публічнай камунікацыі. Так яно было і ў выпадку крайняга з паўднёвага напрамку Мельніка, а мне ў галаву неяк не захацела прыйсці падазронасць, што такое можа змяніцца, што камунікацыйны масток можа з ходам часу парвацца-паламацца. У Мельнік „ад заўсёды” адпраўляўся з Сямятыч аўтобус у дзевяць гадзін раніцы і я з упэўненасцю разлічваў на яго. Заехаў я ў Сямятычы за дваццаць мінут да дзевятай і ўжо хацеў правесці той час на прывакзальным базарыку. Калі праходзіў каля вялікага зашклёнага табло з раскладам сямятыцкіх аўтобусаў, пабачыў перад ім маладзіцу, якая ногцямі здзірала шэрань з намерзлай там шыбы...

Чалавек часам пагардліва гаворыць пра курыны розум, але і сам ён часам карыстаецца гэтым атрыбутам нашай аперанай радні па эвалюцыі. Вось так жа, як і курыца, убачыўшы іншую разграбаючую нешта, бяжыць у тое ж месца, каб і сабе нешта выграбці, так і я пацягнуўся паграбці тую намерзлую на шыбе шэрань. І пабачыў, што таго аўтобуса ў Мельнік, які быў „ад заўсёды”, на раскладзе язды няма. Не было яго і на раскладзе ў пачакальні, і на адпраўным пероне. Значыць, — кануў ён мне. А ў Мельнік з Сямятыч каля дваццаці кіламетраў — чатыры гадзіны хады. Да таго ж за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF