Ніва № 50 (2900), 11 cнежня 2011 г.

VІІ „Падляшша ў аб’ектыве”

Аляксей МАРОЗ

Сабраныя 25 лістапада ў музеі на падвядзенні вынікаў VІІ Фатаграфічнага конкурсу „Падляшша ў аб’ектыве”, які ладзіць Аб’яднанне „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”, захапляліся прыгожасцю здымкаў, якія даслалі на конкурс жыхары Гайнаўшчыны ды іншых рэгіёнаў Падляшша і Польшчы. Мае суразмоўцы гаварылі, што ўзровень сёлетняга конкурсу самы высокі ў параўнанні з папярэднімі. Сабраных уразіла таксама экспрэсія і разнароднасць дасланых прац. Жыхары Беластока, якія першы раз прынялі ўдзел у конкурсе, сказалі мне, што будуць намаўляць іншых аматараў фатаграфіі прыняць удзел у гайнаўскім спаборніцтве. У гэтым годзе на конкурс паступіла 146 здымкаў ад 51 аўтара.

Сярод фатаграфій, прэзентаваных на конкурснай выстаўцы, вылучаліся, між іншым, партрэты мясцовых беларусаў і многа цікавых месцаў, дзе кампактна пражываюць беларусы.

— Падляшша характэрнае ўнікальнай прыродай, шматкультурнасцю, рознымі веравызнаннямі, драўлянай вёскай і добрымі людзьмі. Гэта ўдзячны аб’ект для фатаграфавання. Тут вялікія магчымасці паказаць свае ўмеласці, майстэрства і ўражлівасць назірання. Фотаконкурс „Падляшша ў аб’ектыве” несумненна спрыяе зберажэнню нашай культурнай і прыроднай спадчыны. Гэта таксама запіс таго, што на Падляшшы прамінае або ўжо адышло ў нябыт, — лічыць дырэктар Беларускага музея Тамаш Ціханюк. — VІІ выпуск — самы лепшы ў гісторыі нашага конкурсу, калі ўзяць пад увагу ўзровень дасланых здымкаў, іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF