Ніва № 50 (2900), 11 cнежня 2011 г.

Рукі апускаюцца

Міраслаў ГРЫКА

І сталася. Уладзіслава Кавалёва і Зміцера Канавалава прыгаварылі да смяротнага пакарання. Рукі апускаюцца. Незалежна ад таго праваабаронца Людміла Гразнова не паддаецца і намаўляе беларусаў падпісацца пад петыцыяй за адмену нялюдскага прысуду. Каб акцыя аказалася паспяховай, трэба мінімум сотні тысяч подпісаў. «Гэта будзе ратунак не толькі для прыгавораных, але для нас усіх», — адзначыла ў размове з тэлеканалам Белсат. Нельга дапусціць да сябе пачуцця атупляльнай бездапаможнасці.

У Польшчы тым часам заціхла дыскусія над вяртаннем смяротнага пакарання. Нават Яраслаў Качынскі пасля вострага пратэсту касцельных іерархаў набраў вады ў рот. Але ж у мурашнік, а як жа бы іначай, ізноў пырнуў кіем. Быццам у абароне суверэннасці Польшчы, якая апынулася пад пагрозай! Ну, рукі апускаюцца. На жаль, без ПіСу, нават такога, якім яно ёсць, пакуль што не абыдзецца. Не ўфармавалася яшчэ на палітычнай сцэне сіла, роўная яму падтрымкай выбарцаў і вопытам парламенцкай апазіцыі. Роля кожнай апазіцыйнай фармацыі — глядзець уладзе на рукі, таму што мае яна схільнасць хаваць іх пад стол, дзе не відаць, каму яна фактычна совае дулю, хто да каго лашчыцца далонню, хоць па над сталом размахвае кулаком, а хто пасылае ўсіх на фік. Прытым улада любіць ісці «па цэласці», губляючы па дарозе істотныя дэталі. Дэталлю для яе з’яўляецца адзіночны, нярэдка беспрацоўны грамадзянін, пакінуты сам сабе ў абцугах разрослай адміністрацыі, штораз больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF