Ніва № 50 (2900), 11 cнежня 2011 г.

„Ня быць скотам!”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Днямі на адным з расійскіх тэлеканалаў трапіўся мне на вока дакументальны фільм пра Уладзіміра Высоцкага: спярша апавядалі пра барда, а пасля была старая стужка з маналогам і песнямі самога паэта. І неяк абвострана адчулася — наколькі актуальны гэты творчы дысідэнт, нашчадак выхадцаў з Беларусі, і сёння на постсавецкай прасторы, дзе ў пераважнай бальшыні незалежных ужо краін пануюць аўтарытарныя альбо цалкам дыктатарскія таталітарныя рэжымы. Што ні песня Высоцкага — то ў кропку! А ягоны твор „Я не люблю” — сапраўднае крэда кожнага творцы-нонканфарміста.

Беларуская творчая эліта можа ганарыцца тым, што амаль ніхто з найлепшых талентаў нашай краіны не паддаўся спакусе служыць генеральнай „правільнай” лініі, не падаўся ў каламутную ваду фальшывай, фарысейскай ідэалогіі і ўхваленне геніяльнага курсу. З тых, у каго аказаўся надзвычай гнуткі хрыбет, можна прыгадаць хіба толькі аднаго „народнага дырыжора” і аднаго „народнага спевака”. Ды яшчэ здольнага некалі публіцыста, які ўзначаліў галоўны друкаваны „орган” дзяржаўнай прапаганды. Словам, лічаныя адзінкі і не больш. Усё астатняе, што прыбілася да ўладнага берага і ўсплыло на паверхню — прыдворныя журналісты, песенная папса, няўклюдныя графаманы і іншыя з’яўнікі эрзац-культуры, якія „высочайшим повелением” аб’яднаныя і згуртаваныя ў рознага кшталту холдынгі і „творчыя саюзы” — не вартае нават малой увагі і тым больш сур’ёзнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF