Ніва № 49 (2899), 4 cнежня 2011 г.

У Махнатым беларускі калектыў

Аляксей МАРОЗ

У Махнатым у шасцідзесятых гадах дзейнічаў музычны калектыў. Заснаваны ён быў пры Школе сельскагаспадарчай падрыхтоўкі. Былі ў ім музыканты, якія ігралі на вясковых гуляннях і вяселлях. У мінулым вёска была расспяванай так, як і суседнія сёлы. Тады нашы людзі спявалі ў час святкаванняў і за працай. Цяперашні солтыс і заадно гмінны радны Аляксей Герасімюк і Сяргей Кучка з Махнатага належалі да тадышняга калектыву, што дзейнічаў прыблізна каля пяцідзесяці гадоў таму. Яны і цяпер з’яўляюцца падпорай цяперашняга вясковага вакальнага калектыву, які першы раз публічна запрэзентаваўся позняй вясной гэтага года і выступіў ужо разоў пяць перад публікай Гайнаўскай і Чаромхаўскай гмін.

Здабыўшы крыху вопыту, калектыў 26 лістапада ўдала запрэзентаваўся ў Махнатым у прыгожа адрамантаванай святліцы. Можна сказаць, што была гэта інаўгурацыя яго дзейнасці перад жыхарамі сваёй вёскі. Выступіць на запусным канцэрце запрошаны былі калектывы „Чыжавяне” і „Незабудкі”. Праўда, вясной гэтага года, адразу пасля першых рэпетыцый, была спроба выступу гэтага гурту разам з калектывамі з Беларусі ў Махнатым у рамках фестывалю „Там по маёвуй росі”, але тады вялікая бура разагнала сабраных. Цяпер, у адносна цёплы як на лістапад вечар, сабраліся ў вялікай зале клуба жыхары Махнатага, прыбылі таксама выхадцы з гэтай вёскі і людзі з суседніх сёл. Хаця на тварах махнацкіх спевакоў відаць было хваляванне, то адначасна іх выступ быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF