Ніва № 49 (2899), 4 cнежня 2011 г.
Гісторыя маёй хатыІаанна ЧАБАНАмаль сорак гадоў жыцця правяла я ў блізкіх вандроўках і тулянні па белым свеце. У гэтым не адрознівавалася ад сваіх продкаў, якіх лёс кідаў ад глыбокай Расіі да заходняй Нямеччыны. Слава Богу, неяк два гады таму, здаецца, я знайшла сваё месца на зямлі, што, як мне вядома, з’яўляецца адным з найвялікшых жыццёвых дасягненняў любога чалавека. Яно знаходзіцца на апошнім усходнім кіламетры Польшчы, непадалёк распаложаны Грабшаў лес і лугі, на якіх пасвяцца крынкаўскія бараны і коні, а ў найбліжэйшым суседстве дажываюць сваіх апошніх дзён драўляныя хацінкі і шопкі. У свой невялікі домік я закахалася з першага пагляду. Ён рабіў ўражанне святыні, напоўненай дастойнасцю і павагай. Напаленая вялікая пліта з печкай здавался быць апякунчай гаспадыняй, дабратворна дамінуючай на усімі чалавечымі пачуццямі. Хатку купіла я ад крынкаўскай сям’і Моршчынаў, нашчадкі якіх параскідваны па найдалейных кутках заходняй Польшчы. Васіль Моршчын ажаніўся з Ксеніяй Каліш з падкрынкаўскай вёскі Саннікі. У 1933 годзе выкупіў кавалак зямлі ад продкаў маіх суседзяў Майсюкоў, на якім пабудаваў згаданы дамок. З успамінаў найстарэйшых жыхароў Крынак ведаю, што жылі яны ў лобоўі, згодзе і дастатку. Дамок быў вельмі прыгожы, з ганачкам, панадворак патанаў у кветках, якіх даглядала гаспадыня. У іх нарадзілася двух сыноў Уладзімір і Рыгор, якога звалі Горыкам. Васіль быў адзіным крынкаўскім хрысціянінам, які ў (...) |