Ніва № 49 (2899), 4 cнежня 2011 г.

У пошуках духу

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб тым, якую ролю займае месца (у разуменні прасторы) у сучаснай культуры ды неабходнасці і выніках яго адраджэння дэбатавалі ў г.зв. двары Мілаша ў Краснагрудзе непадалёк Сейнаў удзельнікі чарговага, сёмага ўжо сімпозіума „Варта паразмаўляць пра культуру”. „Крызіс культуры, якога ў штораз мацнейшай ступені зазнае сучасны чалавек, пераламаць можа адраджэнне Месца. Ды што гэта значыць сёння — адрадзіць Месца? Штораз часцей сустракаемся з прыкладамі добраўпарадкавання, адбудавання, прыгадання ці рэвіталізацыі пакінутых, зруйнаваных, постіндустрыяльных месцаў, асуджаных на забыццё, экалагічна атручаных”, — напісалі арганізатары ў запрашэнні на сёлетні сімпозіум.

У Краснагруду з’ехаліся — па ініцыятыве змешчанага ў Мілашавым дварку Міжнароднага цэнтра дыялогу — МЦД (заснаванага Асяродкам і Фондам культур, мастацтваў, народаў „Пагранічча”) і Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства — галоўным чынам падляшскія аніматары культуры і працаўнікі культурных цэнтраў. Паўтара дня (24-25 лістапада) абмяркоўвалася перш за ўсё адраджэнне месцаў, у якіх справа не толькі ў адбудове муроў, але і захаванні іх духу. Спецыяльнымі гасцямі сустрэчы былі архітэктарка, аўтарка шматлікіх інсталяцый у публічнай прасторы Аляксандра Васількоўская ды гісторык літаратуры, эсэіст, перакладчык і прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Кшыштаф Руткоўскі, які шмат гадоў пражывае ў Францыі.

— Месца гэта не архітэктура, а тая прастора, дзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF