Ніва № 49 (2899), 4 cнежня 2011 г.

Мастацкія сустрэчы школьнікаў

Аляксей МАРОЗ

Натуральным з’яўляецца тое, што вучні з большымі амбіцыямі, якія ходзяць на дадатковыя заняткі, напрыклад, на ўрокі беларускай мовы ці музыкі, маюць патрэбу паказаць свае ўмеласці перад шырэйшай публікай, а перш за ўсё перад бацькамі і сямейнікамі і дзеля гэтага арганізуюцца ім конкурсы і агляды. Ян Карчэўскі, настаўнік беларускай мовы ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і заадно намеснік старшыні Аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы” добра трапіў з прапановай арганізавання Мастацкіх сустрэч школьнікаў, якую накіраваў гайнаўскім вучням, якія вучацца беларускай мове. Гэтае мерапрыемства таксама адкрытае для іншых гайнаўскіх вучняў, якія маюць ахвоту выступіць з беларускім рэпертуарам. Хаця арганізатарамі сустрэч з’яўляюцца дырэкцыя згаданай школы і беларускі музей, то за ўсім мерапрыемствам ад пачатку наглядае і ўдала вядзе яго Ян Карчэўскі. Сярод публікі мастацкіх сустрэч заўсёды было многа бацькоў. Таксама было і 20 лістапада г.г. У прыгожа адрамантаванай кіназале Беларускага музея сабраліся настаўнікі гайнаўскіх школ і гайнавяне, бо гэтае мерапрыемства мае ўжо і сваю пастаянную публіку. У праграме VІІІ Мастацкіх сустрэч школьнікаў былі перш за ўсё прадстаўленні, кароткія інсцэніроўкі і песні.

Першымі выступілі дашкольнікі з Самаўрадавага садка н-р 1 у Гайнаўцы. Дашкольнікі запрэзентаваліся ў прыгожых уборах. Шчыра і адважна праспявалі яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF