Ніва № 49 (2899), 4 cнежня 2011 г.

Белы конь і нелегальныя папяроскі (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Яшчэ ў той самы дзень, пасля таго, калі мы з Д. прыбралі прыступкі да пячоры святога Іова, мы з’ехалі ў Ковель. На маршрутцы — люкс. Каб збіць нудоту вечара, шафёр уключыў тэлесерыял пра шляхетных людзей поспеху. Усе яны заўзята званілі сваёй маці, каб пахваліцца апошняй удачай і дробнымі пакупкамі: Купил для тебя новы дом, мамаша.

У гэтай маршрутцы не хапала рэлігійна-патрыятычнай галерэі. Дарэчы, цэлы салон явіўся як месца прэстыжу і адпачынку. У самым канцы знаходзіўся міні-бар са столікам і фатэлямі, састаўленымі ў паўкруг. Пасярэдзіне салона вісеў аўтамат для кавы і гарбаты. Побач віднеў туалет. Аднак найбольш увагі і страсцяў выклікаў тэлевізар-плазма, які павесілі над галовамі пасажыраў ля першых фатэляў. Ён што раз наклікаў ядавітыя каментары і злосць. Усё з за абмежаванай прасторы. Калі хто новы заходзіў у салон, абавязкова, як баран, біў галавой у тэлівізар.

Стоп! — равеў шафёр. — Куда же лезеш, бл...!

Ніхто не рэагаваў і не заступаўся за ахвярай выпадку. Эмоцыі кружылі вакол прыкладных герояў тэлесерыяла. У момант, калі на экране паказвалі як п’юць чай у Парыжы, мне самой схацелася папіць гарбаткі з аўтамата. На месцы чакала няўдача. Прылада не прымала манет, ды выглядала так, быццам ніколі і не працавала. Туалет таксама стаяў апячатаны і закрыты на тры замкі. У гарадах маршрутка спынялася на паўгадзіны, і тады панавала дзіўная таўканіна: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF