Ніва № 49 (2899), 4 cнежня 2011 г.

Вячэрні аспект

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Апынуўся я ў адзін нядаўні вечар, у аўторак, у Гайнаўцы. І залезла мне ў галаву думка пабачыць вячэрняе жыццё нашага пушчанскага горада. Беластоцкія ж нашы інтэлектуалы часам публічна наракаюць, што ў Беластоку адсутнічае вячэрне-начное жыццё, характэрнае буйным культурным цэнтрам; з гэтага і маё нечаканае зацікаўленне гэтым аспектам у гайнаўскім маштабе.

Дзе ў Гайнаўцы можа праяўляцца тое вячэрняе жыццё, не хатняе, але ў межах культурных ці іншых забаўляльных устаноў? Павінна там, дзе і ўсюды — значыць, у цэнтры. Ну і прайшоўся я па гайнаўскім City, значыць, па цэнтры горада, які, як мне зараз здаецца, складаюць вуліцы 3 Мая (паводле старога стылю, значыць пры ранейшым грамадскім парадку — 1 Мая) і Баторыя (Варынскага, калі не памыляюся, паводле ст.ст.).

Заглянуў я ў спажывецкі Market, што пры стыкоўцы гэтых вуліц, значыць, у самім самюсенькім цэнтры нашага маладога горада, дзе ў мой малады час была заправачная станцыя. І спытаў маладаватую працаўніцу гэтай гандлёвай установы, ці тамашнія сакральныя аб’екты падсветлены ўсю ноч. Жанчынка не ведала, але выказала меркаванне, што яны падсветлены ў той сам час, у які працуе вулічнае асвятленне. Да каторай гадзіны тое асвятленне працуе, яна не ведала. Бо і што ж робіць маладая жанчына пасля вячэрняй працы за прылаўкам? Адпачывае, а не даследуе, дзе і ў які час гарыць вонкавае асвятленне. Магла б, праўда, гэта ад некага пачуць, але, відаць, не гэтым гарыць ейнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF