Ніва № 49 (2899), 4 cнежня 2011 г.

У Нарве пад імем архіепіскапа Мірана

Міра ЛУКША

У Нарве ў школьна-дашкольным комплексе 21 лістапада адзначылі першыя ўгодкі з дня прысваення гімназіі імя патрона, архіепіскапа, дывізійнага генерала Мірана Хадакоўскага, земляка і духоўнага апекуна Гайнаўскай зямлі. Уладыка Міран загінуў у авіякатастрофе прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам 10 красавіка 2010 г. Сям’я ягонай маці Марыі паходзіць з Качалаў, а бацькі Яна — з суседняй вёскі Крыніца ў Нараўчанскай гміне. Быў ігуменам манастыроў у Яблачыне і Супраслі (аднавіў Благавешчанскі манастыр), выкладчыкам — доктарам тэалогіі, гайнаўскім архіепіскапам, кіраўніком Праваслаўнага ардынарыята Войска Польскага.

Улады Нарваўскай гміны і дырэкцыя гімназіі летась прынялі рашэнне аб прысваенні гімназіі імя свайго земляка. У лістападзе мінулага года адкрылі былі мемарыяльную табліцу ў гонар архіепіскапа на будынку школы, устаноўленую Сяргеем Мартынюком, уласнікам нарваўскай фірмы „Пронар”. Сустрэча ў школе была таксама нагодай для падзякі школьнага асяроддзя ўсім заслужаным ва ўвекавечанні памяці архіепіскапа Мірана. На ўрачыстасці, апрача гімназістаў, прысутнічала, між іншым, сям’я ўладыкі Мірана — сястра Барбара Паўлючук і пляменніцы Наталля і Марта, дваюрадныя сёстры Крыстына Паўлючук, Іаланта Асташэўская, прадстаўнік мітрапаліта Васіль Рошчанка, сябра патрона дэкан сухапутных войск палкоўнік Міхал Дудзіч:

— Уладыка Міран быў сынам Нарваўскай і Гайнаўскай зямлі. Заўсёды казаў, што ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF