Ніва № 49 (2899), 4 cнежня 2011 г.

Б’ем на трывогу!

Міраслаў ГРЫКА

Мастацтвам утыркнуць палку ў мурашнік Яраслаў Качынскі авалодаў выдатна. Калі Еўропа звіваецца ў спазмах эканамічнага крызісу, а ў Польшчы ідзе нялёгкая дыскусія аб дзяржбюджэце і яго ўрэзванні-ўгібанні на меру як найбольш рэальнай гаспадарчай катастофы і то на глабальным узроўні, лідар ПіС ініцыюе чарговы скандал. Тым разам за вяртанне пакарання смерцю. Колькі такіх тузоў... прабачце, ядавітых гадзюк мае ён яшчэ ў сваім рукаве? Дарэчы, спасылаючыся на гісторыю Рымска-каталіцкага касцёла, які ад пачатку сваёй гісторыі змагаецца з тэалагічна супярэчлівымі паняццямі божай і людскай справядлівасці, і таму не заўсёды моцным голасам абараняе права чалавека на жыццё, старшыня ПіС ублытаў гэтую шаноўную ўстанову ў авантурысцкі дыскурс. Вось ён заяўляе, што Касцёл не да канца супраціўляецца пакаранню смерцю. Ну, дык пабачым, што на гэта скажуць іерархі. Калі набяруць вады ў рот, яшчэ больш паглыбляцца польскія антаганізмы. Ды, мабыць, таго і трэба Качынскаму. Разбітае і перасваранае на шматлікіх узроўнях грамадства лягчэй сапхнуць на край прорвы. А тады: „Хто не хоча прапасці, няхай ідзе за мною!”. Калісь беларусы пайшлі за сваім крыклівым збаўцам... і куды дайшлі?

Я не ведаю, колькі жыхароў Беларусі займае працэс Зміцера Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, абвінавачаных у сарганізаванні тэрактаў у 2008 г. і ў мінскім метро 11 красавіка 2011 г., у якіх загінула 15 чалавек. А справа вельмі сур’ёзная. Пагражае ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF