Ніва № 49 (2899), 4 cнежня 2011 г.

Aсуджаны ў маскоўскім судзе

Віктар САЗОНАЎ

Праваабарончай дзейнасцю, і наогул грамадскай дзейнасцю, я займаюся практычна ўсё маё жыццё. Пры такой кепскай сітуацыі, якая склалася ў краіне перманентна на працягу апошніх гадоў, натуральна, што крымінальны пераслед мог пачацца ў любую хвіліну, у кожны год. І тое, што магло адбыцца — адбылося. Таму я не шкадую ні аб адным сваім кроку, зробленым за гэтыя 30 гадоў у плане абароны дэмакратыі, правоў чалавека ў Беларусі. Я гэта рабіў свядома”.

Такімі словамі закончыў сваю прамову ў судзе вядомы ў Беларусі і ва ўсім цывілізаваным свеце беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ён сам назваў сваю прамову і выступ свайго адваката лямантам адзінокага ў пустыні. Праваабаронца не сумняваўся, што прысуд па ім ужо даўно вынесены. І нічога не зменяць ні довады абароны, ні ягоныя тлумачэнні. Таму ён прамаўляў не для іх, хто яго асуджваў, а для тых, у чыёй змозе яшчэ адстойваць агульначалавечыя ідэалы, еўрапейскія каштоўнасці і змагацца за незалежнасць і будучыню свабоднай дэмакратычнай Беларусі, у якой правы чалавека будуць шанаваць і бараніць не толькі грамадскія праваабаронцы, але і дзяржаўныя інстытуты.

Да гэтага выступаў адвакат, які раіў звярнуць увагу не толькі на поўную адсутнасць доказаў віны, але і на постаць абвінавачваемага, якога двойчы наміноўвалі на Нобелеўскую прэмію міру, які атрымаў шматлікія прэстыжныя прэміі ды ўзнагароды. Яму аднадумцы і паплечнікі на Радзіме і за яе межамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF