Ніва № 48 (2898), 27 лістапада 2011 г.

Вежа нумар 3

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Выстаўку двух вядомых гродзенскіх мастакоў можна паглядзець у беластоцкай галерэі „Агарт” (вул. Юравецкая, 34). Першы — гэта мастак Аляксандр Сільвановіч (на здыму злева), народжаны ў Гродне, другі — скульптар Уладзімір Панцялееў, родам з вёскі Навасёлкі Магілёўскай вобласці. Абдова яны выпускнікі Акадэміі мастацтваў у Мінску, якую закончылі пад канец васьмідзесятых гадоў. Зараз пасля дыплома выбралі яны сабе Гродна на горад, у якім займаюцца творчасцю. Іхнія майстэрні знаходзяцца ў воданапорных вежах, збудаваных на пераломе ХІХ і ХХ стагоддзяў.

Вернісаж выставы ў галерэі „Агарт” (17 лістапада) сышоўся ў часе з адкрыццём Культурнага цэнтра Беларусі, перанесенага з Беластока ў Варшаву. Загадчыца „Агарта” Агнешка Багінская сказала „Ніве”:

— Мы настаўляемся на паказванне мастакоў з краін Усходняй Еўропы, выкарыстоўваючы той козыр, якім з’яўляецца месцараспалажэнне Беластока. Гэтая выстава — першая, якая прадстаўляе гродзенскіх мастакоў у рамках супрацоўніцтва нашай галерэі з гродзенскай выставачнай залай.

Уладзімір Панцялееў стварае сучасныя скульптуры, з простымі і празрыстымі формамі. Упадабаў галоўным чынам драўніну, хоць працуе і ў камені, спалучае фарбаваную драўніну, напрыклад, са шклом. Тэмай яго шматлікіх прац з’яўляюцца кампазіцыі сімвалічнага характару, якія часта выклікаюць уражанне сырых, неапрацаваных. У час вернісажу разьбяр сказаў „Ніве”:

— Нашы майстэрні знаходзяцца ў дзвюх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF