Ніва № 48 (2898), 27 лістапада 2011 г.

„Вера” Міраслава Здрайкоўскага

Агнешка ЦІХАНЮК

„Вера” ў беларускай мове мае два значэнні — жаночае імя і ўпэўненасць у чым-небудзь. Гэта таксама назва выставы карцін Міраслава Здрайкоўскага, вернісаж якой адбыўся 7 кастрычніка ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.

— Вера — рэальны персанаж. Бабуля Вера — сімвал веры продкаў, якую ў цяперашні час мы страцілі. Мы страцілі павагу для прыгажосці архітэктуры, зямлі і мовы, з якой выраслі нашы бацькі, бабулі і дзядулі, — падкрэсліў аўтар выставы. Аўтар тыражуе партрэт бабулі, жанчыны ў хустцы — раскладае тэму на кампаненты, асноўныя друкарскія колеры CMYK. Кожны партрэт адлюстроўвае іншы сэнс, нясе іншае паведамленне. Блакітная ці сіняя Вера гэта ВЕРА, пурпурны або фіялетавы (спалучэнне сіняга і чырвонага колераў) — гэта ДЗЕЦІ, жоўты — ЗЯМЛЯ, а чорны — тут у мастака недамоўка „...” — пакідае ён наведвальнікам выставы магчымасць глянуць у глыб сябе і адказаць на пытанне, што для кожнага з іх важнае.

На выставе, апрача тытульных карцін з Верай, прадстаўлены краявіды вёскі, у якой мастак вырас, у якую любіць вяртацца, да якой ён адчувае павагу і любоў. Мы знаходзім тут вобраз клуні пад страхой, драўляныя платы, лесвіцу абапёртую аб сцяну хлява, фрагмент драўляных дзвярэй. Ёсць таксама партрэты важных для мастака людзей — бацькоў тытульнай Веры, з якіх пачынаецца яго гісторыя і партрэты сваіх маленькіх дзяцей, на якіх, як ён сам спадзяецца, гісторыя не скончыцца.

Міраслаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF