Ніва № 48 (2898), 27 лістапада 2011 г.

Тэрыторыя канфлікту

Размова з Мікалаем Халезіным, творцам заснаванага ў 2005 г. у Мінску незалежнага і змагаючагася з беларускім рэжымам „Вольнага тэатра”, які карыстаецца асаблівай папулярнасцю на Захадзе, між іншым у Вялікабрытаніі і ЗША.

Ніва”: — У чым заключаецца сіла мастацтва, асабліва тэатральнага, у такой краіне як Беларусь?

Мікалай Халезін: — Кожная тэма, паддадзеная грамадскай дыскусіі, калі змяшчаецца ў журналісцкім полі, мае абмежаваную сілу. Калі пераносіцца яна ў сферу мастацтва, мае сілу настолькі большую, наколькі кранае шырэйшую прастору і надае ёй большае значэнне. Адказ на такую дыскусію ў журналістыцы бывае часта ўжо гатовым, у мастацтве — не заўсёды. Так беларускае мастацтва ўспрымаецца ў свеце.

Што стане з „Вольным тэатрам”, калі знікне цяперашні палітычна-грамадскі кантэкст?

— Не ведаю, як для цэлага „Вольнага тэатра”, але для мяне прыватна гэта нічога асаблівага не зменіць. Займаемся вузкай сферай мастацтва, актуальным мастацтвам. Яна складаная, бо людзі, якія займаюцца нашым тэатрам, функцыянуюць у грамадскім кантэксце звязаным з недалёкай будучыняй. Не можам перайсці да такой нішы, у якой будзем займацца забаўляльным тэатрам. Калі наш тэатр будзе хацець быць актуальным, заўсёды будзе ў нейкай канфрантацыі з уладай, нават калі пры ўладзе будуць нашы сябры. І заўсёды будзе нейкая тэрыторыя канфлікту. Калі тэатр, які займаецца сучасным мастацтвам, не раздражняе, не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF