Ніва № 48 (2898), 27 лістапада 2011 г.

Не можам адмовіцца ад нашай мовы

З бурмістрам Сухаволі Казімірам Марцішэлем гутарыць Уршуля Шубзда

Як выглядае Вашае супрацоўніцтва з Беларуссю?

— На гэты час супрацоўнічаем з сельсаветам у Парэччы. Штогод запрашаем аркестр з мястэчка Парэчча ў Сухаволю на „Еўрапарад”. Гэтае мерапрыемства праводзіцца кожны год і, можна сказаць, што аркестр з Парэчча наш пастаянны ўдзельнік. Сам дырыжор аркестра Валерый Сак з’яўляецца вельмі цікавым чалавекам. Ён нават заснаваў музычную школу, а таксама стаў... ганаровым пажарнікам нашай гміны. Магу яшчэ сказаць, што аркестр з Беларусі, дзякуючы нашаму супрацоўніцтву, стаў больш еўрапейскім. Мы бачым яго развіццё.

Разумею, што супрацоўніцтва прыносіць Парэцкаму сельсавету карысці. А што яно дае Сухавольскай гміне?

— Мы цешымся, што маем магчымасць пазнаёміцца з усходнімі суседзямі. Некалькі гадоў раней быў арганізаваны „Турнір гмін”. Мы атрымалі ад іх запрашэнне ў якасці ганаровых гасцей. Наша гміна была адзінай з Польшчы, якая атрымала прапанову ўдзельнічаць у такім мерапрыемстве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF