Ніва № 48 (2898), 27 лістапада 2011 г.

Колеры Нараўчанскай зямлі

Міра ЛУКША

Белавежскія дубы Вычулкоўскага, апісанні пушчы Сянкевічам, расказы Неверлі аб Пушчы, эсэ Яўгена Кабаца, славутыя мастацкія пленэры ў Белавежы, скульптуры ў Гайнаўцы — гэта гістарычныя прадпасылкі для заснавання нараўчанскіх пленэраў, — мяркуе Віктар Кабац. — Задума спасылкі на багатую творчую традыцыю, выкарыстанне непаўторных каштоўнасцей краявіду, гасціннасці і абычаяў жыхароў, кліматы пушчанскіх вёсак і пасёлкаў схільвалі да новых творчых дзеянняў. Першы пленэр па ініцыятыве Касі Бяляўскай, інструктаркі Гміннага цэнтра культуры ў Нараўцы, сарганізаваў мастак Пятро Гаган у 2001 годзе.

Мастацкі плён першага пленэра быў настолькі каштоўным, што адразу здабыў прыхільнасць гмінных улад, а войт Мікалай Павільч стаў энтузіястам працягу пленэраў і сапраўдным апекуном мастакоў. На працягу 10 гадоў таксама нараўчанскі ГЦК быў добрым духам усіх пленэраў у Старым Ляўкове, Семяноўцы і Масеве. З агранізацыйнай працай штогод спраўлялася дырэктарка ГЦК Анна Стульгіс. Цікавыя творчыя здабыткі шматлікіх мастакоў не толькі з Польшчы паўплывалі на задуму стварэння пастаяннай галерэі мастацтва і скульптуры. Заснаванне галерэі запрапанавалі былі Віктар Кабац і Казімір Юргелянец. Задуму падтрымаў войт Нараўчанскай гміны. Дзякуючы еўрасаюзным датацыям вырамантавалі адзін са старых будынкаў нараўчанскай школы, яшчэ з царскага часу. Стаў ён сапраўднай прафесійнай мастацкай галерэяй, атрымаўшы імя знакамітай дакументалісткі, ураджэнкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF