Ніва № 48 (2898), 27 лістапада 2011 г.

Пайшлі Еўрасаюзам

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Не цікавіць свет Беларусь. Як бы нам не балела, што б тут не адбывалася — не цікавіць і ўсё. Уключаеш найбольш папулярны кантынентальны тэлеканал „Euronews” і ні слова там не чуеш пра нашу краіну: ні пра суд над віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім, ні пра турэмныя здзекі над нядаўнімі кандыдатамі ў прэзідэнты дзяржавы пад назвай Рэспубліка Беларусь Андрэем Саннікавым і Міколам Статкевічам, а таксама іншымі палітычнымі вязнямі, ні пра працэс маладых хлопцаў, падазраваных у здзяйсненні тэрарыстычнага выбуху ў мінскім метро, якіх як найхутчэй, нягледзячы на нікчэмную доказную базу, хочуць асудзіць і расстраляць. Нічога гэта еўрапейскі свет не цікавіць. Пасля 19 снежня, калі гвалтоўна было задушана права беларускіх грамадзян на выбар прэзідэнта, Еўрасаюз зрабіў шэраг заяў, пашырыў спіс неўязных на сваю тэрыторыю адыёзных чыноўнікаў і суддзяў і на гэтым закрыў „беларускае пытанне”. Насамрэч Беларусь надзвычай цікавіць і бліжэйшых суседзяў, і галоўныя краіны Еўрасаюза. Бо як можа геапалітычна не цікавіць трынаццатая па велічыні тэрыторыі дзяржава кантынента?! Толькі цікавасць гэтая ў адным кірунку — прагматычным, карыслівым, выгодным. Адсюль і нарадзілася такая крывадушная з’ява як „рэал-палітыка”.

Грамадзянская супольнасць Беларусі (я перакананы, што яна спакваля ўсё ж фармуецца, нягледзячы на жорсткі адміністрацыйны ціск і рэпрэсіі) пакрысе пачынае разумець фальшывую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF