Ніва № 48 (2898), 27 лістапада 2011 г.

Чыгункай у Белавежу

Аляксей МАРОЗ

Чыгуначны транспарт пасажыраў і грузаў лічыцца менш шкодным для акружаючага асяроддзя і намнога больш экалагічным у параўнанні з аўтатранспартам. Нават экалагічныя арганізацыі прапануюць так планаваць буйны транспарт у маштабе паасобных краін або нават і ўсёй Еўропы, каб як найбольш грузаў перамяшчалася па рэйках, а не на аўтафурах, якія разбіваюць дарогі, моцна забруджваюць асяроддзе і спрычыняюцца да шматлікіх дарожна-транспартных здарэнняў. Гайнаўшчына ў мінулым стаяла на чыгунцы, якая давала працу мясцоваму насельніцтву, а галоўным яе асяродкам была Чаромха. Аднак ужо пачынаючы з дзевяностых гадоў у рэгіёне пачалося вялікае скарачэнне аб’ёмаў грузавога і пасажырскага чыгуначнага транспарту, быў зачынены пуць з Ляўкоў каля Бельска-Падляшскага праз Гайнаўку ў Белавежу і ў штораз большым маштабе пачалі вызваляцца з работы чыгуначнікі. Пасля па Гайнаўскім павеце сталі зусім рэдка курсіраваць таварныя цягнікі, а тым болей вельмі рэдка сталі ездзіць пасажырскія паязды, якіх сталі замяшчаць рэйкавыя аўтобусы. Апошнім часам па эканамічных прычынах абмяжоўваецца нават аўтобусны рэйкавы транспарт. Рэдка таксама рамантуюцца чыгуначныя пуці. З нагоды Дзён чыгуначнай тэхнікі раз у год, у чэрвені, едздзіць цягнік з Гайнаўкі ў Белавежу, прытым з хуткасцю 20 кіламетраў у гадзіну. Калі ў такіх умовах паявіўся шанц адкрыць чыгуначную лінію з Гайнаўкі ў Белавежу, па якой мелі б рэгулярна курсіраваць рэйкавыя аўтобусы, мясцовае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF