Ніва № 47 (2897), 20 лістапада 2011 г.

Свята ў Машчонай-Панскай

Ганна КАНДРАЦЮК

У прыаздобленай як на карнавал святліцы ў Машчонай-Панскай, у засяроджанай цішы, сярод публікі раздаўся плач немаўляці. Людзі пераглянуліся між сабой. Ці не са сцэны даходзіць той хвалюючы і адначасна салодкі гук? Плач дзіцяці, калісь паўсюдны, прагучаў тут як нешта „прывезенае”. Сцэна злівалася з тэатральным сюжэтам на прыступках у святліцы, дзе ішла пастаноўка „Ой, даўно-даўно”. Матыў мацярынства ўнушала галоўная песня, якая гучала як калыханка...

На самай справе, сярод гледачоў было крышку дзяцей і маладых людзей. І сам спектакль завітаў у гміну Нурэц-Станцыя дзякуючы аднаму хлапчуку. Вось яшчэ ў Тымянцы распавялі мне пра ўнука Рыгора Баены, які вучыцца ў беларускай школе, той самай, дзе падрыхтавалі спектакль. Лукаш Лісоўскі, бо пра яго мова, таксама прыехаў на спектакль у вёску свайго дзедкі. І разам з бабуляй і дзедам ды іншымі вяскоўцамі, што з’явіліся раней за іншых, сустракаў гасцей, у прыватнасці сваю настаўніцу беларускай мовы і старэйшых сяброў.

— Я ганаруся, што ён пайшоў у беларускую школу, — скажа пасля пра ўнука Рыгор Баена.

* * *

Сустрэча ў мураванай святліцы адбылася ў перадапошні дзень кастрычніка, калі мільёны грамадзян Польшчы наведвалі магілы родных. У праваслаўных вёсках панаваў дзіўны спакой і бязлюддзе. Сонечнае надвор’е застаўляла думаць пра адпачынак. У апошнія гады падляшскія вёскі грунтоўна змянілі свой выгляд. Іх дагледжанасць мімавольна цешыла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF