Ніва № 47 (2897), 20 лістапада 2011 г.

Белфілфак. Так?

Лукаш ЛЕАНЮК

З году ў год колькасць ахвотных паступіць на факультэт беларускай філалогіі ў Польшчы памяншаецца. На сённяшні дзень беларуская мова выкладаецца толькі ва ўніверсітэтах у Беластоку і Варшаве.

У мінулым годзе дэканскія ўлады Беластоцкага ўніверсітэта вырашылі не ўтвараць першага курса беларускай філалогіі, хаця колькасць ахвотных паводле ўніверсітэцкага закону была дастатковая. Свае заяўкі падало тады пятнаццаць чалавек. Амаль усе гэтыя асобы былі перанесены на расейскую філалогію.

Сёлета на пачатку верасня дэкан Філалагічнага факультэта прафесар Багуслаў Нававейскі заявіў, што зноў не адкрые першага курса нягледзячы нават на тое, што да завяршэння набору засталося яшчэ два тыдні. Аднак дзякуючы намаганням загадчцыцы Кафедры беларускай філалогіі прафесар Галіны Тварановіч і падтрымцы з боку сенатара Владзімежа Цімашэвіча, дэкан адмяніў сваё рашэнне.

Дзякуючы гэтаму магчымае было адкрыццё першага курса.

— У гэтым годзе на факультэт беларускай філалогіі паступіла дзевятнаццаць студэнтаў, — адзначае прафесар Тварановіч. — Амаль не маем прадстаўнікоў беларускіх ліцэяў з Гайнаўкі ці Бельска. Адзін малады чалавек вучыўся ў белліцэі ў Гайнаўцы. З Бельска няма нікога.

— Я паходжу са Старога Ляўкова. Вучыўся беларускай мове ўжо ад пачатковай школы, — кажа першакурснік Януш Ігнацюк. — Потым паступіў у белліцей у Гайнаўцы. У нас большасць студэнтаў ніколі не вывучала беларускай мовы, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF