Ніва № 47 (2897), 20 лістапада 2011 г.

Вакзалы-блізняты ў Бельску-Падляшскім і ў Слоніме

Сяргей ЧЫГРЫН

Гартаючы цудоўны фотаальбом старых фотаздымкаў „Bielsk Podlaski” (2003) Крыстыны Мазурук і Дарафея Фіёніка, спыніўся я на старонках 72-75, на якіх адлюстраваны стары чыгуначны вакзал у Бельску-Падляшскім. Калі не прыгледжуся, дык вакзал у Бельску-Падляшскім быў такі, як у маім родным горадзе Слоніме. Праўда, у Бельску-Падляшскім яго даўно няма, а вось у Слоніме ён захаваўся да сённяшніх дзён. Адным словам, у 1920-х гадах у Заходняй Беларусі па адным праекце былі пабудаваны два вакзалы-блізняты ў стылі мадэрн.

Пра лёс чыгуначнага вакзала ў Бельску-Падляшскім спытаўся я ў краязнаўца і гісторыка Дарафея Фіёніка. Ён пра свой рэгіён ведае амаль усё. Дый лепшага знаўцы па гісторыі Бельшчыны на Беласточчыне няма. На маё пытанне пра вакзал у Бельску-Падляшскім Дарафей Фіёнік сказаў: „Я таксама, будучы некалькi разоў праездам праз Слонiм, звярнуў увагу на падабенства вашага вакзала з былым нашым. Ён, на вялікі жаль, не захаваўся, узарвалi яго немцы ў час адступлення ў 1944 годзе. Да палавiны 1980-х гадоў быў яшчэ добра захаваны падмурак з абчэсаных камянёў i характэрныя сходы з бетоннымi кулямi. Можна было на гэтым падмурку адбудаваць вакзал, але пабудавалi новы, вялiкi i непрыгожы, якi цяпер пустуе. Стары вакзал быў пабудаваны дзесьці ў 1920-30-х гадах на месцы ранейшага, драўлянага, якога разбурылі падчас Першай сусветнай вайны. Звестак пра архiтэктара цi iншых праекціроўшчыкаў я, на жаль, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF