Ніва № 47 (2897), 20 лістапада 2011 г.

„Рускі” Драгічын (1)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Драгічын сваёй гісторыяй нагадвае мне казачную русалку, якая вынырнулася з вады і ў тую ж самую ваду хаваецца. Успыхнуў ён калісь яркім полымем, а апошнімі стагоддзямі паволі дагарае. Якія былі яго пачаткі, дакладна невядома, а ягоны зорны час выпаў на ХІІ і ХІІІ стагоддзі. Ягоныя першыя парасткі былі выраслі на правым беразе Буга, у сваё паўналецце ахапіў ён абодва берагі масцітай ракі, а зараз, у сваю старасць, ён зноў вярнуўся на найбольш сагрэтае ім месца.

Драгічыну не пашанцавала, хаця залог для росквіту быў. Тапаграфія яго падобная на навакольныя сталічныя гарады. Ядро мясцовасці — Замкавая гара, узвысілася над Бугам так як адхоны над Віслай у Плоцку ці Кракаве ці над Дняпром у Кіеве. У Драгічыне адбылася ў ХІІІ стагоддзі каралеўская каранацыя, якая, аднак, не дала працягу далейшаму росквіту горада. Быў ён на той час магутным грамадскім цэнтрам, дзе перасякаліся важныя гандлёвыя дарогі між Усходам і Захадам, між Поўначчу і Поўднем. Горад стаў гаснуць, калі ў выніку мангольскага нашэсця пагас адзін з бакоў ягонага росквіту — усходні, дзе парваліся дарогі, якія злучалі басейн Чорнага мора з марамі Балтыйскім і Паўночным.

Правабярэжны Драгічын, на г.зв. Ляцкай старане Буга, зачэплены за Замкавую гару, як за крэпасць, сяк-так абараняўся перад наступам неспрыяльнага лёсу, больш двух стагоддзяў быў цэнтрам створанага вакол яго Падляшскага ваяводства. Горш пашанцавала левабярэжнаму Драгічыну, на Рускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF