Ніва № 47 (2897), 20 лістапада 2011 г.

Тэатр паміж праўдамі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Любліне, хвіліну перад афіцыйнай інаўгурацыяй Кангрэса культуры Усходняга партнёрста, у рамках адбываючыхся там штогод прэстыжных „Тэатральных канфрантацый”, выступіў прафесійны беларускі „Вольны тэатр”. У Беларусі ён падцэнзурны. Называюць яго сцэнай супраціву. На Захадзе, між іншым у Вялікабрытаніі і ЗША, успрымаецца ён з вялікім зацікаўленнем. Ягонымі прыхільнікамі — пра што публічна гавораць — з’яўляюцца між іншым вядомы брытанскі драматург Том Стопард ці былы чэшскі дысідэнт, прэзідэнт і таксама драматург Вацлаў Гавел.

Тэатр узнік у сакавіку 2005 года. Заснавалі яго Мікалай Халезін і Наталля Каляда. Крыху пазней далучыўся да іх рэжысёр Уладзімір Шчэрбань. На Беларусі „Вольны тэатр” паказвае спектаклі падпольна. Абучае таксама маладых артыстаў у „Fortinbras” — падпольнай тэатральнай лабараторыі, заснаванай у 2008 г. Выступаў м.інш. на шмат якіх прэстыжных сцэнах ЗША і Еўропы, між іншым у Шведскім каралеўскім тэатры. Сябры „Вольнага тэатра” правялі таксама ў Лондане і Нью-Йорку акцыі пратэсту супраць правапарушэнняў у Беларусі. У Любліне беларускія тэатралы паказалі дзве п’есы: „Eurepica. Challenge”, з выкарыстаннем галасоў чатырнаццаці драматургаў з Еўропы і ЗША ды „Быць Гаральдам Пінтэрам” паводле п’ес памерлага ў 2008 г. лаўрэата Нобелеўскай прэміі, які пры жыцці перадаў тэатру правы на пастаноўку ўсіх сваіх п’ес, з цытатамі з лістоў беларускіх палітвязняў. Абедзве ставіў Уладзімір Шчэрбань. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF