Ніва № 47 (2897), 20 лістапада 2011 г.

Калі будзе адкрыты чалавек?

Міраслаў ГРЫКА

Дзевятнаццацівечны палеантолаг, які адкрыў косці дагістарычных відаў рэптылій, Эдуард Коп у час першабытнай навукова-даследчыцкай экспедыцыі ў глыб амерыканскай зямлі наткнуўся на групу баявітых індзейцаў. Калі ўжо-ўжо адзін з прэрыйных зухаў меў яго дзеўбануць тамагаўкам, Коп прытомна выцягнуў свой зубны пратэз і вышчэрыў яго ў бок ганіцеля. Той, ахоплены жахам, амаль не самлеў, а калі апрытомнеў... выкурыў з вучоным піпку міру. Так на ўсякі выпадак.

Відаць хітрай штучкі Копа не ведалі ўдзельнікі нядаўніх Маршаў незалежнасці ў Варшаве. А то мабыць таму, што большасць з іх гэта маладыя, кіпучыя ад неакрэсленага гневу людзі і штучных сківіц яшчэ не дачакаліся. А шкада. Бо замест лупіцца каламі, заляскалі б адзін да аднаго пачшэнкамі і да мардабою не дайшло б. Нічога! Штучныя пратэзы, у якія, несумненна, будуць мусілі забяспечыцца пасля гэтых вясёлых гуляў, спатрэбяцца ім праз год.

Калі святочны марш пераўтвараецца ў расшалелую (каб не сказаць разбэшчаную) стыхію антаганістычных светапоглядаў, варта задумацца, ці непарушныя муры еўрапейскай дэмакратыі не паказваюцца за пацёмкінскім фасадам. А хто можа ведаць аб тым лепш, як не тыя, хто пару выспяткамі абяртаюць у попел прынцыпы дэмакратычнага вяршэнства права, быццам бы тыя былі часткай камп’ютарнай гульні, а не выніковай шматпакаленневага вопыту і цяжкага, бо калектыўнага, дагавору.

На маю думку, ядром дэмакратыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF