Ніва № 47 (2897), 20 лістапада 2011 г.

У пошуках артыкулу

Віктар САЗОНАЎ

Быў бы чалавек, а артыкул на яго знойдзецца. Здаецца так гучыць сумна вядомае і моцна зацёртае выказванне, якое хоць і не ўвайшло ў падручнікі па вывучэнню права на былой савецкай прасторы, але добра знаёмае кожнаму выпускніку юрыдычных факультэтаў на гэтай тэрыторыі, у якую, на жаль, уваходзіць і Беларусь. Ды і не толькі яно вядомае выпускнікам юрфакаў, але і кожнаму чалавеку, якому выпала тут нарадзіцца, або трапіць на зямлю, дзе віна чалавека вызначаецца яго палітычнымі поглядамі на жыццё.

Сусветна вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі не толькі меў і мае свае погляды, але і актыўна за іх змагаўся і адстойвае нават зараз. Таму зусім не цяжка было спрагназаваць яго арышт. Гэта была ўсяго толькі справа часу. І не так ужо і праблематычна прадбачыць зыход суда над ім у прынцыпе. Практычна ніхто не сумняваецца, што яму абвесцяць, што ён вінаваты. Інтрыга суда над Алесем Бяляцкім зусім не ў гэтым. Галоўная загадка гэта тое, у чым яго звінавацяць.

Зрэшты, не чакаючы завяршэння суда, афіцыйная беларуская прэса ўжо звінаваціла праваабаронца. Яна распавяла, што той нахапаўся грошай і не плаціў падаткаў. І што жыве ён у краіне эканамічнага цуду надта ж заможна, бо мае хату, лецішча і можа дазволіць сабе выязджаць за мяжу. Гучыць гэта вельмі смешна, хоць сапраўднага гумару ў гэтых абвінавачваннях не назіраецца. А вось цынізму аж занадта.

Аўтарам гэтых твораў здаваліся даволі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF